Гісторыка-краязнаўчы гадавік “Вілейскі павет”

 

Гісторыка-краязнаўчы гадавік “Вілейскі павет” – зборнік публікацый, прысвечаных сучаснаму Вілейскаму раёну і тэрыторыям, якія ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці. Матэрыялы таксама закранаюць і гісторыю сумежных раёнаў.

Ідэя выдання палягае ў тым, каб даць друкаваную пляцоўку для абмену матэрыяламі краязнаўцам, прафесійным гісторыкам, музейшчыкам па Вілейшчыне. Пошукі і знаходкі, радаводы, уражэнцы і тыя, хто тут жыў, паўстанні і войны. Гэта не толькі публікацыя новых арыгінальных тэкстаў, але і пераклад на беларускую мову даследаванняў, цэлых кніг з замежных моў, прысвечаных акрэсленаму рэгіёну. Публікуюцца ўспаміны, архіўныя дакументы, лісты, дзённікі.

Укладальнікі гадавіка — Сяргей Макарэвіч і Дзяніс Канецкі.

Гадавік выдаецца з 2014 года пры падтрымцы фонду “Вяртанне”. Свет пабачылі ўжо тры выпускі “Вілейскага павета” (2014, 2015, 2017).