Прэмія Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў

Прэмія была заснавана ў кастрычніку 2014 года дабрачынным фондам “Вяртанне”, Саюзам беларускім пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі.
Прэмія ўручаецца ў намінацыях “Найлепшая дзіцячая кніга” (незалежна ад роду літаратуры (проза, паэзія, драматургія) аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і “Мастацкае афармленне” (мастаку-ілюстратару кнігі). У кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца.
Журы мае права прысудзіць дадатковую прэмію адметнай кнізе, што не адпавядае крытэрыям галоўнай намінацыі (напрыклад, найлепшай перакладной кнізе, коміксу, падручніку, нон-фікшн і пад.).
Прыём заявак на конкурс адбываецца да 31 студзеня кожнага года. Затым фарміруецца поўны спіс прынятых кніжак. Пазней – кароткі спіс намінантаў.
Уручэнне прэміі адбываецца ў красавіку кожнага года.

ЛАЎРЭАТЫ

За 2017 год

Пісьменнік Валеры Гапееў за кнігу «Мая мілая ведзьма».

Мастак Лізавета Лянкевіч за ілюстрацыі да кнігі «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна.

 

За 2016 год

Пісьменнік Уладзімір Арлоў за кнігу “Айчына. Маляўнічая гісторыя. У 2 частках. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.
Мастак Павел Татарнікаў за кнігу “Айчына. Маляўнічая гісторыя. У 2 частках. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.

За 2015 год

Пісьменніцца Надзея Ясмінска за кнігу “Сем ружаў”.
Мастачка Кацярына Дубовік за кнігу “Сем ружаў”.