Прэмія Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад

Прэмія заснавана ў 2016 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне”.

Уручаецца перакладчыкам за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. У выключных выпадках, калі пераклад на беларускую мову рабіўся некалькімі асобамі, прэмія можа быць падзеленая паміж імі.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя.

ЛАЎРЭАТЫ

За 2017 год

Вера Бурлак за пераклад з англійскай мовы кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».

За 2016 год

Андрэй Хадановіч за пераклад з французскай мовы паэзіі Шарля Бадлера.

За 2015 года

Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы карэла-фінскага эпасу “Калевала”.