Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу

 

 

Прэмію заснавалі ў 2016 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", ГА "Беларускі ПЭН-цэнтр" і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Узнагарода будзе ўручацца перакладчыкам за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. У выключных выпадках, калі пераклад на беларускую мову рабіўся некалькімі асобамі, прэмія можа быць падзеленая паміж імі.

Намінаваць прэтэндэнтаў на прэмію могуць выдаўцы, творчыя аб’яднанні і самі перакладчыкі.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Плануецца, што першая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка 2016 года.

Першым лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы "Калевалы".

Якуб Лапатка (справа) - першы лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана. Фота NN.BY.