Конкурс ілюстрацый да казак Вільгельма Гаўфа

У 2013 годзе фонд “Вяртанне” зладзіў конкурс для дзяцей і падлеткаў "Ствараем кнігу разам!". Праілюстраваць прапаноўвалася казкі нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа “Карлік Нос” і “Малады англічанін” у беларускім перакладзе Уладзіміра Папковіча.

Удзел у конкурсе ўзялі 279 чалавек, якія даслалі 320 работ. 18 малюнкаў пераможцаў затым сталі ілюстрацыямі да кніжкі “Карлік Нос”, якая выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве “Галіяфы”.