Прэмія Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў

 

 

Прэмія была заснавана ў кастрычніку 2014 года дабрачынным фондам “Вяртанне”, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

Прэмія ўручаецца ў намінацыях “Найлепшая дзіцячая кніга” (незалежна ад роду літаратуры (проза, паэзія, драматургія) аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і “Мастацкае афармленне” (мастаку-ілюстратару кнігі). У кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца, заахвочвальных прызоў не даецца.

Журы мае права прысудзіць дадатковую прэмію адметнай кнізе, што не адпавядае крытэрыям галоўнай намінацыі (напрыклад, найлепшай перакладной кнізе, коміксу, падручніку, нон-фікшн і пад.).

Прыём заявак на конкурс абываецца да 31 студзеня кожнага года. Затым фарміруецца поўны спіс прынятых кніжак.

Лаўрэатамі прэміі ў 2016 годзе сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”).

Уладзімір Арлоў (злева) і Павел Татарнікаў.Фота Сяргея Канапляніка.

У 2017 г. лаўрэатамі сталі Уладзімір Арлоў, аўтар кнігі "Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі" (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і Павел Татарнікаў, ілюстратар гэтай жа кнігі (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”).