Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча

 

Прэмія была заснавана ў снежні 2010 года Саюзам беларускім пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і мецэнатам Паўлам Падкарытавым (Бераговічам). Першае ўручэнне прэміі адбылося на наступны год. З 2014 года да арганізатараў “Дэбюту” далучыўся дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. “Дэбют” ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”.

Пераможцу ў кожнай намінацыі абірае журы прэміі, якое штогод змяняецца. Спачатку журы агучвае поўны спіс кніжак, прынятых да разгляду. Затым агучваецца кароткі спіс прэміі. У кожнай намінацыі вызначаецца па адным лаўрэаце (альбо не вызначаецца), які атрымлівае галоўны прыз. Па рашэнні журы для іншых намінантаў могуць быць уведзены заахвочвальныя прызы. Заснавальнікі прэміі могуць дадаткова прысуджаць спецпрызы.

Уручэнне прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча адбываецца штогод у сакавіку.

 

ЛАЎРЭАТЫ

2017

Проза

Андрусь Горват за кнігу "Радзіва "Прадок" Дзённік".

Паэзія

Міхал Бараноўскі за кнігу "VOLUMEN 1".

Мастацкі пераклад

Адэля Дубавец за кнігу Вітальда Шаблоўскага “Танец мядзведзяў” (з польскай).

 

2016

Проза

Анатоль Івашчанка за кнігу “Анаталогія”.

Мастацкі пераклад

Святлана Рогач за кнігу Катэжыны Тучковай “Жыткаўскія багіні” (з чэшскай).

 

2015

Паэзія

Таццяна Нядбай за кнігу “Сірэны спяваюць джаз”.

Проза

Аляксей Палачанскі за кнігу “Мой цвік”.

 

2014

Паэзія

Уладзь Лянкевіч за кнігу “70% вады”.

Проза

Кацярына Оаро за кнігу “Сарочае радыё”.

Мастацкі пераклад

Кацярына Маціеўская за п’есу Оскара Ўайлда “Саламея” (з французскай), Сярж Мядзведзеў за кнігу Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” (з англійскай). 

Спецпрэмія

Дзмітры Дзмітрыеў за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі ў кнізе “Ліра спіралі”.

 

2013

Паэзія

Андрэй Адамовіч за кнігу "Дзень паэзіі смерці дзень".

Проза

Юлія Шарова за кнігу "Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік".

Мастацкі пераклад

Ганна Янкута за кнігу "Калядны харал" Чарлза Дыкенса (з ангельскай) За найлепшы крэатыў.

Глеб Лабадзенка за кнігу "Дзіцячая ЗаМова" (спецпрэмія).

 

2012

Паэзія

Антон Францішак Брыль за кнігу "Не ўпаў жолуд".

Проза

Віктар Марціновіч за кнігу "Сцюдзёны вырай".

Мастацкі пераклад

калектыў часопіса "ПрайдзіСвет" за зборнік выбраных твораў Эдгара Алана По "Маска Чырвонае Смерці" (з ангельскай).

 

2011

Паэзія

Віталь Рыжкоў за кнігу "Дзверы, замкёныя на ключы".

Проза

Наталка Харытанюк за кнігу "Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката".

Мастацкі пераклад

Наста Лабада за кнігу "Маленькія тролі і вялікая паводка" Тувэ Янсан (са шведскай), Вольга Цвірка за кнігу "Папулярная музыка з Вітулы" Мікаэля Ніэмі (са шведскай).