Журы прэміі «Дэбют» абвясціла поўны спіс намінантаў

 

Журы літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча распачало працу і вызначыла поўны спіс удзельнікаў конкурсу. У 2021 годзе прэмія будзе ўручана найлепшым дэбютным кнігам, якія былі выдадзены ў папярэднія два гады ў трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад.


Намінацыя “Паэзія”

Маргарыта Аляшкевіч“Слоўныя ловы”. Мінск, “Галіяфы”, 2019

Яўген Аснарэўскі, “Сакавіцкія Зайцы”. Гродна, “Паліграфікс”, 2019

Крысціна Бандурына“Homo”. Мінск, “Галіяфы”, 2019

Алеся Башарымава“Расамаха”. Мінск, “Медысонт”, 2020

Артур Камароўскі“Вада пачынае жыць”. Мінск, “Галіяфы”, 2020

Ніна Лістота“Запрашэнне”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019

Павел Міхалькевіч“Чорная архідэя”. Мінск, “Галіяфы”, 2019

Вольга Нікіценка (Івалга)“Сузор’е птушкі”. Мінск, “Мінкопрынт”, 2019

Таццяна Тамілава“Феі”. Мінск, “Галіяфы”, 2019


Намінація “Проза”

Марына Кайс“Паўзмоўча”. Мінск, “Кнігазбор”, 2020

Давід-Алег Лісоўскі“Кніга”. Гомель, “Барк”, 2019

Вераніка Ляўчук“Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай”. Мінск, “Галіяфы”, 2020

Васіль Тамарыч“Вольны Горад”. Мінск, “Медысонт”, 2020


Намінацыя “Мастацкі пераклад”

Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай – Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”. Вільня,  “Логвінаў”, 2019

Таццяна Жаўняровіч, пераклад з англійскай – Эрык Карл “Вельмі галодны вусень”. Мінск, “Галіяфы”, 2019

Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019


Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць прызы ад Фонду “Вяртанне”.


Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і іншыя.

Арганізатары