Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі

Мастацкае і літаратурнае журы вызначыла поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

Літаратурны спіс

Генадзь Аўласенка. Снегавік і Вясна. Выдавецкі дом “Звязда”, 2018
Сяргей Белаяр. Раследаванне інспектара Сарвы.  Галіяфы, 2018
Тамара Бунта. Чароўны кошык. Мастацкая літаратура, 2018
Вера Бурлак. Фантазюркі. Галіяфы, 2018
Пятро Васючэнка. Жаласлівая Каралеўна. Мастацкая літаратура, 2018
Пятро Васючэнка. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. Кнігазбор, 2018
Ганна Галавіна. Летняя азбука. Галіяфы, 2018
Алесь Гiбок–Гiбкоўскi. Дом каля возера. Мастацкая лiтаратура, 2018
Таццяна Дамаронак. Добрыя справы. Беларусь, 2018
Васіль Дранько-Майсюк. Таямніцы нашага садка. Мастацкая літаратура, 2018
Васіль Дэбіш, Анатоль Дэбіш. Пушчанскія дзівы. ААТ «Брэсцкая друкарня», 2018
Васіль Дэбіш, Анатоль Дэбіш. Белабог. ААТ «Брэсцкая друкарня», 2018
Яніна Жабко. Беларусь — зямля святая. Беларусь, 2018
Ірына Жарнасек. Незабудкі. Про Хрысто, 2018
Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. Кнігазбор, 2018
Уладзімір Ліпскі. Мая Беларусь. Адукацыя і выхаванне, 2018
Ганна Навасельцава. Калі цябе спаткае казка… Выдавец А.М. Янушкевіч, 2018
Эльга Папова — Эльга Папова. Пра барашку Небарашку. Беларусь, 2018
М. Русэнквіст. Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі й яе гісторыі. Логвінаў, 2018
Уладзімір Сіўчыкаў. Багоўка. Мастацкая літаратура, 2018
Іван Стадольнік. Небяспечная знаходка. Мастацкая літаратура, 2018
Станіслава Умец. Сэрца Сакры. Мастацкая літаратура, 2018
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Таямніца незвычайнай школы: казачная аповесць. Выдавецкі дом “Звязда”, 2018
Наталка Харытанюк. Казкі старога Адамкова. Логвінаў, 2018
Марына Шупо. Птушыная азбука. Пачатковая школа, 2018
Ганна Шчуко. Свет літар пані Понюшкі. Медысонт, 2018
Аляксей Якімовіч. Прыгоды Белай Мышкі. Выдавецкі дом “Звязда”, 2018
Ганна Янкута. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў. Янушкевіч, 2018
Надзея Ясмiнска. Дом цікаўных казак. Галіяфы, 2018
Надзея Ясмінска. Чаму Меша не мае хаты. Кнігазбор, 2018

Мастацкі спіс

Анат Менакер — Маша Чаракова, Джордж Танер. Тайны Дзед Мароз. Папуры, 2018
Bazinato — Валянцін Акудовіч, Лявон Вольскі, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч. Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Парыжская школа. Медысонт, 2018
Таццяна Анішчанка — Ганна Галавіна. Летняя азбука. Галіяфы, 2018
Наста Арайс — Эрых Кэстнэр. Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты. Тэхналогія, 2018
Аксана Аракчэева — Марына Шупо. Птушыная азбука. Пачатковая школа, 2018
Аксана Аракчэева — Васіль Дранько-Майсюк. Таямніцы нашага садка. Мастацкая літаратура, 2018
Крысціна Баранава — Пятро Васючэнка. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. Кнігазбор, 2018
Надзея Барай — Залаты птах. Беларускія народныя казкі. Мастацкая літаратура, 2018
Дар’я Ганчарык-Чарняўская — Аляксей Якімовіч. Прыгоды Белай Мышкі. Выдавецкі дом “Звязда”, 2018
Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў. Янушкевіч, 2018
Міхась Дайлідаў — Пятро Васючэнка. Жаласлівая Каралеўна. «Мастацкая літаратура», 2018
Уладзімір Даўгяла — Чарадзейны пярсцёнак. Беларускія народныя казкі. Мастацкая літаратура, 2018
Кацярына Дубовік — Надзея Ясмінска. Чаму Меша не мае хаты. Кнігазбор, 2018
Алеся Жыткевіч — укл. Мікола Чарняўскі. Залаты воз. Вершы сербскіх паэтаў. Выдавецкі дом “Звязда”, 2018
Марыля Крывальцэвіч — Вілі Майнк. Прыгоды ката-летуценніка. Тэхналогія, 2018
Воля Кузьміч — Наталка Харытанюк. Казкі старога Адамкова. Логвінаў, 2018
Наста Лісавец — Уладзімір Сіўчыкаў. Багоўка. Мастацкая літаратура, 2018
Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лемешава — Вера Бурлак. Фантазюркі. Галіяфы, 2018
Стася Сакалоўская — Надзея Ясмiнская. Пацеркі і кроплі. Выдавец А.М. Янушкевіч, 2018
Алена Сацута — Надзея Ясмiнска. Дом цікаўных казак. Галіяфы, 2018
Ганна Сілівончык — укл. Святлана Тоўсцік. Калыханкі. Галіяфы, 2018
Маргарыта Ціхановіч — Маша Чаракова, Джордж Танер. Прыгоды павука. Папуры, 2018
Ганна Шчуко — Ганна Шчуко. Свет літар пані Понюшкі. Медысонт, 2018

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы сталі Андрэй Жвалеўскі, Алена Казлова (Анка Упала), Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», Валер Гапееў за кнігу «Мая мілая ведзьма» і Лізавета Лянкевіч за афармленне «Азбукі» Рыгора Барадуліна.

Арганізатары