Уручэнне Прэміі Цёткі — 3 мая

3 мая, культурны цэнтр "Корпус" (пр-т Машэрава, 9), а 19.00. Уваход вольны.

На цырымоніі будуць абвешчаны лаўрэаты. Сёлета на атрыманне прэміі прэтэндуюць 22 кнігі з мастацкага спісу і 25 кніг — з літаратурнага. З поўным пералікам намінантаў можна пазнаёміцца тут.
У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.
Сябрамі літаратурнага журы Прэміі Цёткі  сталі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч.
У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў», і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка (выдавецтва «Галіяфы»), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» (выдавецтва «Тэхналогія»).

Фонд «Вяртанне»