Удзельнікі «Заспявай.BY» прэзентавалі свае конкурсныя песні

Атрымалася чароўна!

Удзельнікі конкурсу «Заспявай.BY» падчас адукацыйнай сесіі.

Удзельнікі сёмага сезона конкурсу «Заспявай.BY» стварылі 18 песень на вершы беларускіх паэтаў. Такое заданне маладыя музыкі атрымалі ў межах конкурсу. У наступны этап журы абярэ толькі 6 выканаўцаў. Іх чакаюць практычныя заняткі са спецыялістамі, праца ў дуэце, запіс у студыі. Да фінала дойдуць толькі трое музыкаў. Імя лаўрэта конкурсу назавуць на канцэрце, які пройдзе вясной.