У Мінску адзначылі 10-годдзе прэміі «Дэбют»

Лаўрэаты «Дэбюта» розных гадоў. Злева направа: Уладзь Лянкевіч, Наталка Харытанюк, Ганна Комар, Галіна Сіўчанка (Свірына), Дзмітрый Дзмітрыеў, Віталь Рыжкоў, Таццяна Нядбай, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі.

16 кастрычніка прайшла імпрэза з нагоды 10-годдзя прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Мерапрыемства адбылося ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Мінску.

Прэмія “Дэбют” уручаецца аўтарам да 35 гадоў у трох намінацыях “паэзія”, “проза” і “мастацкі пераклад”. Але ў мінулым годзе выйшла недастатковая колькасць кніг нават для фармавання поўнага спісу. У сувязі з адсутнасцю канкурэнцыі ў дзвюх намінацыях, было прынята рашэнне сёлета не ўручаць прэмію. Замест гэтага фонд “Вяртанне” вырашыў уручыць заахвочвальны прыз “Дэбют дзесяцігоддзя” – аднаму з папярэдніх лаўрэатаў прэміі. Яго ўладальніка назвалі падчас імпрэзы – гэта празаік Віктар Марціновіч.

Арганізатары, фотаздымкі Таццяны Ткачовай