Стаў вядомы кароткі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткіі спіс прэміі 2019 года.

Сёлетні кароткі спіс складаецца з 3 кніг у кожнай з трох намінацый:

Пераклад прозы:

Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч «Сонька» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Марына Шода — Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак «Мой панядзелак» (пераклад з ідышу). Выдавецтва “Вясна”, Прага.

Пераклад паэзіі:

Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы” (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо «Выбранае» (пераклад з французскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Юлія Цімафеева — Уолт Уітмэн «Выбраная паэзія» (пераклад з англійскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Пераклад дзіцячай кнігі:

Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст “Мітусня ў агародзе” (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр “Ёрдзіс” (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва “Коска”, Мінск.
Юлія Цімафеева — Стыян Холе «Лета Гармана» (пераклад з нарвежскай мовы). Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Уручэнне прэміі адбудзецца 26 кастрычніка а 16.00 у прасторы ZAL#2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

У журы прэміі Шэрмана ўвайшлі: паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак, перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Марына Казлоўская, перакладчыца, магістр філалагічных навук Кацярына Маціеўская, філолаг, літаратуразнаўца, крытык Ціхан Чарнякевіч, перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук  Ганна Янкута, .

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтрСаюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.

У 2018 годзе лаўрэаткай прэміі імя Карласа Шэрмана стала Вера Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. Раней прэмію атрымлівалі Андрэй Хадановіч і Якуб Лапатка.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў.

Арганізатары