Прэмія «Дэбют» будзе прадстаўлена на фестывалі «Горад і Кнігі» — 19 мая

У межах літаратурнага фестывалю "Горад і Кнігі" пройдзе сустрэча з лаўрэатамі прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Прыйдзіце і пачуйце галасы новай беларускай літаратуры! Хто гэтыя літаратары, каму штогод уручаюць галоўны прыз прэміі? За якія кнігі прозы, паэзіі і перакладаў іх адзначаюць?

Удзел у сустрэчы прымуць Віталь Рыжкоў, Ганна Комар, Ганна Янкута, Зараслава Камінская.19 мая, 16.30, дворык Галоўнага корпуса БНТУ (пр-т Незалежнасці, 65), Экспертная пляцоўка фестывалю, уваход вольны.

Уся праграма фестывалю тут .

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і іншыя.