Пераможцу «Заспявай-6» назавуць на фінальным канцэрце

21 сакавіка ў клубе Berlin на фінальным канцэрце «Заспявай» будзе названы пераможца конкурсу, які атрымае прыз памерам у 1500 BYN.

На перамогу ў шостым сезоне конкурсу маладых выканаўцаў, які праводзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» прэтэндуюць чацвёра выканаўцаў – Lear, PyLai, Marya Chaprasava x Kirill Danshin, «юность». Усе яны прайшлі перадпраслухоўванне і адбор журы, паўдзельнічалі ў адукацыйнай сесіі і майстар-класах ментараў конкурсу https://tuzinfm.by/zaspiavaj ды стварылі конкурсныя песні на словы сучасных беларускіх паэтаў.

21 сакавіка кожны з фіналістаў зайграе свой жывы сэт у мінскім клубе Berlin, а пры канцы вечара будзе агучана імя пераможцы конкурсу, які атрымае 1500 BYN на рэалізацыю сваіх творчых задумаў. У хуткім часе кожная з конкурсных песень будзе прэзентаваная ў якасці сінгла на вядучых лічбавых пляцоўках.

Канцэрт фіналістаў конкурсу «Заспявай-6»: Lear, PyLai, Marya Chaprasova x Kirill Danshin, юность.

21-03. 19.00. клуб Berlin (зав.Тучынскі,2, ст.м.Маладзёжная). Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (donation). Рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/d/1nBqQFk8VKLYsXMm-JsDgYlrdgnx-KC_K46oUpZtsxog

Арганізатары