Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі

Прайшлі паседжанні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

З мастацкім (22 пазіцыі) і літаратурным (38 пазіцый) спісамі можна пазнаёміцца ніжэй.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Тамара Шэлест. Сябрамі літаратурнага журы сталі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.

Сёлета Прэмія Цеткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, будзе ўручацца другі раз. Летась пераможцамі сталі Надзея Ясмінска за кнігу "Сем ружаў" і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.

Літаратурны спіс:

Арлоў Уладзімір. Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі. 
Тэхналогія

Аўласенка Генадзь. Зайка польку танцаваў. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Аўласенка Генадзь. Малпачка – дачка нябеснага дракона. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Бадак Алесь. Жывёльны свет. 
Мастацкая літаратура

Баравікова Раіса, Ліпскі Уладзімір. Пра Бусю, які жыве на Беларусі. 
Харвест

Бука Надзя. Бася і Піглас. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Бунта Тамара. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка. 
Мастацкая літаратура

Бутэвіч Анатоль. Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў. 
Мастацкая літаратура

Голуб Юрка. Птушыны радавод. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Дамаронак Таццяна. Казкі сінявокай зямлі. 
Беларусь

Зэкаў Анатоль. Лічба з літарай сябруюць. 
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Карлюкевіч Алесь. Цёплыя назвы яе Вялікасці Вады. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Карлюкевіч Алесь. Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Кебіч Людміла. Як Алеся пальчыкі лічыла. 
Народная асвета

Ліхадзіеўская Алена. Вераб’іная вясна. 
Каўчэг

Ліхадзіеўская Алена. Лясны балаган. 
Каўчэг

Ліхадзіеўская Алена. Сараканожка Зіна. 
Каўчэг

Ліхадзіеўская Алена. Спаборніцтва. 
Каўчэг

Марчук Георгій. Агапка, Арцёмка і злы Воўк. 
Мастацкая літаратура

Масла Алена. Мяне завуць Лахнэска. 
Адукацыя і выхаванне

Муравейка Іван. Званочкі ў блакіце. 
Мастацкая літаратура

Несцяровіч Уладзімір. Эпоха русалкі. 
Галіяфы

Пазнякоў Міхась. Возера Дзіва. 
Мастацкая літаратура

Панізнік Сяргей. Гасцінцы з пуцявін-гасцінцаў. 
Тэхналогія

Пашкоў Генадзь. Вясёлыя канікулы. 
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Плавінскі Мікалай. Прыгоды Васількі з Брачыслаўля. 
Беларусь

Прыгодзіч Зіновій. Арцёмкавы канікулы. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Прышчэпава Таццяна. Апельсінавы настрой. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Севярынец Кастусь. Беларуская хрысціянская азбука. 
Пазітыў-цэнтр

Скаржынская-Савіцкая Ганна. Мішка-прывід. 
Народная асвета

Стэльмах Алена. Дуб і крумкач. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Улашчанка Леанід. Ножкі Сараканожкі. 
Мастацкая літаратура

Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Чарняўскі Мікола. Едзе вожык на кані. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Шталенкова Ксенія. Адваротны бок люстра. 
Мастацкая літаратура

Ягоўдзік Уладзімір. Прыродны азбукоўнік. 
Народная Асвета

Якімовіч Аляксей. Металічны чалавек. 
Пачатковая школа

Якімовіч Аляксей. Сем гісторый пра воўка і вожыка. 
Пачатковая школа

Мастацкі спіс:

Алісевіч Юрый – Кастручын Валерый. Апошні рыцар, ці Казкі жука-аленя. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Аракчэева Аксана – Бунта Тамара. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка.  
Мастацкая літаратура

Аракчэева Аксана – Масла Алена. Мяне завуць Лахнэска. 
Адукацыя і выхаванне

Галубец Людміла – Цеплыня душы ў звычайных рэчах. 
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Дзежыц Аляксандра – Севярынец Кастусь. Беларуская хрысціянская азбука. 
Пазітыў-цэнтр

Дубовік Кацярына – Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску. 
Кнігазбор

Емяльянава Лізавета – Бутэвіч Анатоль. Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў. 
Мастацкая літаратура

Кандрусевіч Павел – Улашчанка Леанід. Ножкі Сараканожкі. 
Мастацкая літаратура

Каравай-Лойка Алена, Слуцкая Святлана – Бядуля Змітрок. Бліночак з неба. 
Мастацкая літаратура

Каратаева Марыя – Карлюкевіч Алесь. Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Карповіч Алена – Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Кузьміч Воля – У планеты высокая тэмпература. 
Экапартнёства

Лукашык Уладзімір – Стэльмах Алена. Дуб і крумкач. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Макаранка Валянцін – Пазнякоў Міхась. Возера Дзіва. 
Мастацкая літаратура

Мандзік Дар’я – Чытанка для маленькіх 2. 
Кнігазбор

Міцкевіч Марыя – Аўласенка Генадзь. Малпачка – дачка нябеснага дракона. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Сакалоўская Стася – Несцяровіч Уладзімір. Эпоха русалкі. 
Галіяфы

Сакалоўская Стася – Пісьмянкоў Алесь. Чаму вожык не стрыжэцца? 
Мастацкая літаратура

Самсоненка Сяргей – Як курачка пеўніка ратавала. 
Выдавецтва Дзмітрыя Харчанкі

Сытчанка Уладзімір – Прыгодзіч Зіновій. Арцёмкавы канікулы. 
Выдавецкі дом “Звязда”

Татарнікаў Павел – Арлоў Уладзімір. Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі. 
Тэхналогія

Чарняўская Вольга – Твардоўскі Ян. Кубак з адным вухам. 
Про Хрысто

Арганізатары