Пачынаецца новы сезон прэміі “Дэбют”

 

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. “Дэбют” ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”.



Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2016 года даслаць заяўку. Для гэтага неабходна запоўніць электронную форму альбо даслаць заяўку на электронную скрыню ці на паштовы адрас: 220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101. Да заяўкі неабходна далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 2 асобнікаў кнігі разглядацца ў конкурсе не будуць.

У лістападзе будзе абвешчана журы сёлетняй прэміі.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай і інш.

Фонд "Вяртанне"