Журы прэміі імя Карласа Шэрмана назвала кароткі спіс намінантаў

Імя лаўрэата назавуць 25 кастрычніка.

Кроткі спіс намінантаў выглядае наступным чынам.

Павел Касцюкевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў);

Францішак Корзун з перакладам з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы);

Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас);

Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»);

Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў);

Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў).

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа).

Пераможца атрымае чэк ад фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

У журы прэміі за найлепшую перакланую кнігу ў жанры мастацкага перакладу за 2015 г. увайшлі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Арганізатары