Абвешчаны склад журы прэміі імя Карласа Шэрмана

У журы прэміі за найлепшую перакладную кнігу ў жанры мастацкага перакладу за 2015 год увайшлі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева.

 

Журы прэміі ўжо вызначыла доўгі спіс намінантаў:

Апошні колер лета, Адальстэйн Аўсберг. Пераклад з ангельскай Марыі Пушкінай. Крок

Аўтаспынам па галактыцы, Дуглас Адамс. Пераклад з ангельскай Паўла Касцюкевіча. Логвінаў

Багам ночы роўныя, Сяргей Пясецкі. Пераклад з польскай Алеся Пяткевіча. ТАА «Гайсак»

Бортнік Ігнат і скарб пушчы, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай Вольгі Гуд. Галіяфы

Доля праўды, Зыгмунт Мілашэўскі. Пераклад з польскай Марыны Казлоўскай. Логвінаў

Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя, Патрык Оўржэднік. Пераклад з чэшскай Юліі Сматрычэнкі. Логвінаў

Жыткаўскія багіні, Катаржына Тучкава. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач, Логвінаў

Казкі, Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Iгара Крэбса, Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Уладзіміра Папковіча. Кнігазбор

Калевала. Пераклад з фінскай Якуба Лапаткі. Зміцер Колас

Лісты Круцяля, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад з ангельскай Францішка Корзуна. Галіяфы

Ляжаць, шэльма! Іржы Кратахвіл. Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі. Логвінаў

Мама Му ў басейне, Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст. Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. Логвінаў

Найлепшы з усіх светаў, Ірэна Брэжна. Пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач. Логвінаў

Нататкі пра Шэрлака Холмса, Артур Конан Дойл. Пераклад з ангельскай Алены Казловай, Кацярыны Маціеўскай, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Ганны Янкуты, Сержука Мядзведзева. Кнігазбор

Рыбіна кроў, Iржы Гаічак. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач. Логвінаў

У доўгім спісе на прэмію – 15 кніг, перакладзеных з 6 моваў 23 перакладчыкамі (22 з іх могуць прэтэндаваць на прэмію або яе частку), выдадзеных у 6 выдавецтвах.

Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

Сябры журы, калі творы ў іх перакладзе апублікаваныя ў намінаваных кнігах, у выпадку перамогі гэтых кніг не маюць права прэтэндаваць на ўзнагароду.

Цырымонія ўзнагароджання мае адбыцца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана - 25 кастрычніка. Пераможца атрымае чэк ад фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Прэмія імя Карласа Шэрмана заснавана Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і Дабрачынным фондам “Вяртанне”. Сёлета будзе ўручацца ўпершыню.

Арганізатары