Летняя серыя канцэртаў фіналістаў "Заспявай 3.0" завяршылася выступленнем Лявона Вольскага

Лявон Вольскі на канцэрце "Заспявай 3.0". Фота Сяргея Гудзіліна.

19 жніўня прайшоў апошні канцэрт фіналістаў конкурсу, у якім бралі удзел гурт Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом "Голая манашка" і Віктар Лупасін. Адмысловым госцем быў Лявон Вольскі. У апошні момант выступленне давялося перанесці з летняй тэрасы кавярні Chill Out у галерэю Tut.by.

Відэа з канцэрта глядзіце ніжэй.

Цягам верасня журы конкурсу падвядзе вынікі. У кастрычніку пройдзе ўзнагароджванне лаўрэатаў трэцяга сезона "Заспявай.BY". Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Фонд "Вяртанне", відэа svaboda.org