Сустрэча з лаўрэаткай Прэміі Цёткі Надзеяй Ясмінскай - 31 мая

Надзея Ясмінска, фота Беларускага ПЭН-цэнтра.

Казачніца Надзея Ясмінска сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў "Кніжнай Шафе" (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)

Прэзентуе кнігу "Сем ружаў", якая перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі, а таксама раскажа пра іншыя свае творы ды творчыя планы. Прыходзьце 31 мая а 18.00!

Прэмія Цёткі даецца за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. У гэтым годзе кніга "Сем ружаў" перамагла ў абедзвюх намінацыях. Больш падрабязна пра прэмію - на сайце ciotka.by

Дабрачынны фонд "Вяртанне" з'яўляецца сузаснавальнікам Прэміі Цёткі.

Беларускі ПЭН-цэнтр