«Заспявай 3.0». Лявон Вольскі назваў найлепшыя беларускія каверы (аўдыё)

Сябра журы «Заспявай 3.0» Лявон Вольскі зачараваны версіяй песні «Я да жалю не пан» з праекта «Народны альбом», якую зрабіў гурт SnopSnoǔ.

Лявон Вольскі.

Прашу мне дараваць, але часу хапіла толькі на праслухоўванне песень з намінацыі «Беларускі кавер». Тут больш за ўсё мне спадабаўся кавер на «Я да жалю не пан», які зрабіў гурт SnopSnoǔ. Набралася таксама з дзясятак іншых твораў, якія звяртаюць на сябе ўвагу – іх я вырашыў паставіць у адвольным парадку. Абавязкова пазнаёмлюся з усім астатнім матэрыялам, пададзеным у іншыя дзве намінацыі, і скажу сваё слова пры вызначэнні пераможцаў «Заспявай 3.0».

SnopSnoǔ - Я да жалю не пан (кавер на «Народны альбом»)

Сяргей Скуратовіч (Рэй) - Калыханка (кавер на «Песняроў»)

Яўген Сяргеюк - Многа неба (кавер на J:Морс)

Шык-бэнд - RnB-party (кавер на Handmade)

Ketri - На граной нядзелі (кавер на «Палац»)

Віктар Лупасін - Пачакай (кавер на Pauline)

Лявон Вольскі, для Tuzin.fm 

Лявон Вольскі – музыка, паэт, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта «Фаворит», які ў 1982 годзе пераназваны ў «Мрою» – адзін з першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасці вакаліста, гітарыста і сааўтара песень да 2011. Пасля выступае сольна  і разам з гуртом «Крамбамбуля» (з 2002). Граў таксама ў гуртах «Новае Неба» (1991-1998, клавішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах «Народны альбом», «Святы вечар», «Я нарадзіўся тут» ды інш.