«Заспявай 3.0». Выбар Уладзя Лянкевіча (аўдыё)

Сябра журы Уладзь Лянкевіч назваў свае шасцёркі фаварытаў у кожнай намінацыі, але тлумачыць нічога не стаў, каб яго каментар не выглядаў, як «нешта сярэдняе між грамадскім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка».

Уладзь Лянкевіч.

Марнасць публічных выказванняў адольвае мяне ў такой ступені, што я проста не веру, што які-кольвек мой каментар зможа паслужыць аргументам для тых, хто ад пачатку палічыць, што я або прасоўваў знаёмца, або знарок кагосьці «валіў», або проста безгустоўны дурань, які сам выдае творчае смецце сумнеўнай якасці і таму ягоныя ацэнкі – тыцканне пальцамі ў сала.

То бок мне асабіста ў двух абзацах патлумачыць абмежаваны ўмовамі конкурсу выбар (напрыклад, што з 7, 8 месцам – гэта заўсёды цікавыя рэчы, якія застануцца за бортам, часам, праўда, іх сустрэнеш у шасцёрках іншых) проста немагчыма, асабліва калі конкурсны матэрыял слухаўся і абдумваўся тыдзень. Адпаведна, пра кожную пазіцыю магу дыскутаваць хвілін 10–15, таму адзіна магчымым фарматам вытлумачанай прэзентацыі маіх шасцёрак з месцамі бачыцца нешта сярэдняе між грамадскім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка.

Калі некаму будзе няўзмог цікава маё меркаванне (ха-ха!) і прычыны з'яўлення канкрэтнай пазіцыі (або ігнор іншай), то пішыце камент з пытаннем тут, або ў якім-небудзь фэйсбуку.

У рэйтынгу месцы падаюцца ў адвольным парадку, ­– заўвага ТГ.

«СПЯВАНАЯ ПАЭЗІЯ»

Віктар Лупасін – Гарадскі раманс (на словы Андрэя Хадановіча) 

Апоўначы – Стварэнне сусвету (на словы Касі Глухоўскай) 

Антось Звычайны – Быў. Ёсць. Буду (на словы Уладзіміра Караткевіча)

«Голая манашка»– Танец–фрык (на словы Змітра Вішнёва) 

Станіслаў Чахоўскі – Астэроід (на словы Ігара Канановіча) 

Pauline – Смутак горада (на словы Ірыны Багдановіч) 

 

«БЕЛАРУСКІ КАВЕР»:

Яўген Барышнікаў – А я лягу, прылягу (кавер на «Сяброў») 

Ганна Крамэр – На станцыі Койданава (кавер на «Бонду») 

Yellow power – Котка (кавер на «Новае Неба») 

SnopSnoǔ – Я да жалю не пан (кавер на «Народны альбом») 

Віктар Лупасін – Пачакай (кавер на Pauline) 

Яўген Цярэнцьеў – Вераніка (кавер на «Песняроў») 

 

«ЗАМЕЖНЫ ПЕРАКЛАД»

Bar Akaryna – Дзе кветкі ўсе (Pete Seeger cover) 

Яўген Цярэнцьеў – Ноч у ліпні (Кипелов cover) 

Mk–band – Я змяняю свет (Eric Clapton cover) 

Таццяна Карнейка – Чырвань (Scarlet cover) 

Віктар Лупасін – Багемская рапсодыя (Queen cover) 

Дзіма Нікановіч, Вольга Сацюк і Мікіта Найдзёнаў – За табой (Eros Ramazzotti cover) 

Ваш Уладзь Лянкевіч, tuzin.fm

Уладзь Лянкевіч – паэт, перакладчык, музыкант. Нарадзіўся 1987 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (беларуская філалогія) і Беларускі Калегіум (філасофія/літаратура), аспірантуру БДУ. Сябра рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Петраркі (2004), памяці К. Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011). У 2013 годзе выдаў кнігу вершаў і песень «70% вады», за якую атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Пераклаў на беларускую вершы Гіёма Апалінэра, Арцюра Рэмбо, Жорж Санд, песні ў яго перакладзе на беларускую выконвалі гурт «Смысловые галлюцинации», Марыя Тарасевіч ды іншыя. Грае ў гурце TonqiXod (вакал, аўтар тэкстаў), з якім быў адзначаны па выніках 2014 г. на ўзнагародах Experty.by за альбом «Pradmova» у намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы рок-альбом» і ўзяў «Прыз штатных экспеэртаў», як альбом годау, стаў пераможцам «Басовішча-2014».