На конкурс «Заспявай 3.0» падалі 78 заяваў + спіс канкурсантаў

У намінацыю «Спяваная паэзія» пададзена 32 заявы. Паводле ўмоў, неабходна было самастойна выбраць верш вядомага сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і выканаць яго ва ўласнай манеры на сваю музыку.

Канкурсанты спявалі на словы Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Петруся Броўкі, Васіля Зуёнка, Барыса Жанчака, Андрэя Хадановіча,Змітра Вішнёва, Марыі Мартысевіч, Валярыны Куставай, Ігара Канановіча, Дашы Бялькевіч, Ірыны Багдановіч, Касі Глухоўскай, Насты Кудасавай, Анатоля Дэбіша, Алеся Плоткі, Кацярыны Массэ, Веры Бурлак, Каці Пытлевай, Віталя Цевяшова, Кацярыны Ваданосавай, Таццяны Каўзановіч.
 

Заявы ў гэтую намінацыю прынятыя ад наступных гуртоў і выканаўцаў: «Адарвірог», «Апоўначы», Кэці Асраташвілі (K3TYVANA), Bigi, Станіслаў Чахоўскі, «DrЫмоn», Fabiant, Ілля Фаляжынскі, Мікіта Ягораў, Пятро Клюеў, «Лепшы квас», «Ліхтар», Віктар Лупасін, Наста Макарава, Nancy Rich, Pauline, Віктар Паўлючэня/Марына Вярэніч, Антось Ролда, Аляксандр Савіцкі,Андрэй Сянькевіч, Дзіма Ску, «Сон-трава», Son Beat, The Memories, Ксенія Тоўсцік, «Тутэйшыя», «Удалённый доступ», Кацярына Ваданосава, Дзяніс Валюнцевіч, Ян Жанчак, Фёдар Жывалеўскі, Антось Звычайны.
У намінацыю «Беларускі кавер» прымаліся вядомыя беларускамоўныя (ці перакладзеныя на беларускую) песні ва ўласным арыгінальным прачытанні. Было атрымана 26 заяваў.

Канкурсанты пераспявалі творы гуртоў «Бонда», «Мроя», «Новае Неба», «Уліс», «Мясцовы час», N.R.M., «Народны альбом», «Песняры», «Сябры», «Бяседа», «J:Морс», «Без билета», «Стары Ольса», «Бостонское чаепитие»,Akute, Handmade, Pauline, а таксама Алены Свірыдавай і Анжалікі Агурбаш.


Такім чынам, у намінацыі «Беларускі кавер» заявы падалі: Кэці Асраташвілі, Яўген Барышнікаў, Яўген Цярэнцьеў, Іна Гаўрылюк, «Істота», Ketri, Ганна Крамэр,Leibonik, «Лепшы квас», «Ліхтар», Віктар Лупасін, Вольга Міхаленка, Віктар Паўлючэня/Марына Вярэніч, Ілля Санько, Яўген Сяргеюк, Кірыл Шык, Яўген Сірота, «Чтобы-чтобы», Сяргей Скуратовіч (Рэй), SnopSnoǔ, Ксенія Тоўсцік, «ТрыВІА», «Тутэйшыя», «Удалённый доступ», UGoslavia, Yellow power.
Упершыню была ўведзена новая намінацыя – «Замежны пераклад». У яе прымаліся вядомыя замежныя хіты ў перакладзе на беларускую мову. У гэтую намінацыю пададзена 20 заяваў.

Канкурсанты пераклалі і выканалі творы гуртоў Queen, One Republic, Scorpions, Garbage, Prodigy, Scarlet, Blink-182, «Димна Суміш», «Кипелов», а таксама HaBanot Nechama, Lady Gaga, Эрыка Клэптана, Боба Марлі, Піта Сігера, Элвіса Прэсьлі, Эраса Рамадзоці, Крыса Айзэка, Джона Леджэнда, Канчыты Вюрст.

У гэтую намінацыю заявіліся: Ангеліна, Дыяна Аргер/Яўген Сірота, Bar Akaryna, «Час лайна», Яўген Цярэнцьеў, «DrЫмоn», DW , Саня Фунт, Парфен Гондра, Юлія Хвошч, Таццяна Карнейка, «Ліхтар», Віктар Лупасін, Вольга Міцура, Mk-band, Дзіма Нікановіч/Вольга Сацюк/Мікіта Найдзёнаў, Таццяна Пілюцік, Ілля Санько, Дзіма Ску, Ксенія Тоўсцік.
Усе песні ўважліва адслухае журы, у якое ўваходзяць: Алег Хаменка (лідар гурта «Палац», выкладчык, вядучы жывых канцэртаў «Заспявай»), Лявон Вольскі (музыка, літаратар), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта TonqiXod), Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык), Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык), Віталь Рыжкоў (паэт, музыка), Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык, музыка), Глеб Лабадзенка (паэт), Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык), Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY), Сяргей Будкін (Tuzin.fm), Павел Бераговіч (фонд «Вяртанне»)
Да 20 мая на будзе абвешчаны шорт-ліст конкурсу. Выканаўцы, якія ў яго трапяць, атрымаюць магчымасць выступіць ужывую на летніх канцэртах серыі «Заспявай 3.0», якія пройдуць пры ўдзеле вядомых беларускіх гуртоў на тэрасе кавярніChill-Out, (Мінск, пл. Свабоды, 4). Па выніках канцэртаў будуць названыя найлепшыя выканаўцы. Прызавы фонд конкурсу сёлета складае 1500 еўра.

Фонд "Вяртанне"