Абвешчаны вынікі прэміі “Дэбют”

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.



Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча 2016 года сталі Анатоль Івашчанка з кнігай прозы “Анаталогія” і Святлана Рогач з перакладам кнігі Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”. Яны атрымліваюць па 42 мільёны рублёў. Паводле рашэння журы, у намінацыі “Паэзія” сёлета пераможца не вызначаўся, а Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў рублёў кожны.

Намінанты-празаікі. Выдавец Андрэй Янушкевіч (злева) прадстаўляў Кацярыну Мядзведзеву, Анатоль Івашчанка, Кірыл Стаселька.
Пераможцу ў намінацыі "Проза" Анатоля Івашчанку віншуе мецэнат Павел Падкарытаў (Бераговіч).
Намінацыя "Паэзія". Прадстаўнік Анхелы Эспіноза Руіз (злева), Алесь Плотка, Мікіта Найдзёнаў.
Намінацыя "Пераклад": Святлана Рогач (злева) і прадстаўніца Лізаветы Касмач.


Больш фота з цырымоніі ўручэння глядзіце тут.
Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Фонд "Вяртанне", фота Аляксандра Кладава.