Літаратурнае журы назвала поўны спіс прэміі Цёткі

Мастацкае журы свой спіс апублікуе бліжэйшым часам.

Журы прэміі Цёткі – за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў – назвала сёлетні поўны спіс удзельнікаў у літаратурнай намінацыі. У яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары:

1. А. Аблажэй. “Красамоўнае сэрца”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. Г. Аўласенка. Верш, дзе ўсё наадварот. “Народная асвета”, 2015.
3. Г. Аўласенка. Прыгоды Васі Лайдачкіна. “Беларусь”, 2015.
4. А. Н. Бадак. “Зорка для вавёркі”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
5. А. М. Бадак. “Як расмяшыць папугая”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
6. Р. Баравікова. У. Ліпскі. Бусева школа. Казкі. Мінск: Харвест, 2015.
7. А. І. Бутэвіч. “Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
8. Н. Бучынская. “Атракцыёны для вадзянікоў”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
9. В. Гардзей. “Лясная трывога”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
10. С. Давідовіч. “Дзедава жалейка”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
11. С. Давідовіч. “Баявая нічыя”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
12. С. Давідовіч. “Залаты буліт”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
13. Т. Дамаронак. Лясныя казкі. “Беларусь”, 2015.
14. М. Зізюк. Янка. Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. Мінск: Галіяфы, 2015.
15. А. Зэкаў. Азбуку мядзведзь вучыў: вершы-заданні Дана Рунова "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.
16. В. В. Кажура. “Паэтычныя забавы”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
17. А. Карлюкевіч. “Падарожжа паштовай маркі”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
18. А. Карлюкевіч. “Як васількі на сваю крыўду забыліся”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
19. Г. Лабадзенка. "дзіцячая заМова 2". Самвыдат, 2015.
20. У. Ліпскі. Мілаградскі конік. “Харвест”, 2015.
21. І. Мельнічук. Добрыя падказкі. “Кнігазбор”, 2015.
22. С. Мінскевіч. “Вялікія прыгоды Какоса Маракоса”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
23. Т. М. Мушынская. “Хто ў лесе самы смелы?”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
24. К. Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта. Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне, 2015.
25. С. Наркевіч. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Кнігазбор, 2015.
26. Г. М. Нічыпаровіч. “Забавы дзетвары”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
27. М. П. Пазнякоў. “Святло дабрыні”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
28. Н.М. Парчук. “Венерын чаравічак”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
29. В. В. Савасцюк. “Юлін рэстаран”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
30. К. Хадасевіч-Лісавая. “Казкі чараўніцы зімы”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
31. В. Церашкова. “Англійская мова”. “Мастацкая літаратура”, 2015.
32. М. Чарняўскі. З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва… “Народная асвета”, 2015.
33. М. Чарняўскі. Дзе схаваўся цень удзень? “Народная асвета”, 2015.
34. С. М. Шах. “Мару стаць я мастаком”. Выдавецкі Дом “Звязда”, 2015
35. А. Шэін. Сем камянёў. "Пазітыў-цэнтр", 2015.
36. Ясмінска. Сем ружаў. Галіяфы, 2015.

 У літаратурнае журы прэміі ўваходзяць Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла.

У найбліжэйшы час мастацкае журы ў складзе Васілісы Палянінай-Календа, Валерыя Славука і Паўла Татарнікава вызначыць поўны спіс кніг, намінаваных за мастацкае афармленне.

Сёлета прэмія будзе ўручацца першы раз. У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, дабрачынны фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.

Фонд "Вяртанне"