Журы вызначыла кароткі спіс прэміі “Дэбют”

На галоўны прыз прэтэндуюць дзевяць кніг.

У сёлетні шорт-ліст увайшлі наступныя аўтары і кнігі.
Проза
Анатоль Івашчанка. Анаталогія. — Мінск: “Кнігазбор”;
Кацярына Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: “Галіяфы”.

Паэзія
Мікіта Найдзёнаў. Развітанцы. — Мінск: “Кнігазбор”;
Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: “Кнігазбор”;
Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: “Логвінаў”.

Пераклад
Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”.

Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя 23 сакавіка ў 18.30 на ўрачыстай цырымоніі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк.

Пераможцы прэміі атрымаюць чэкі ад фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка Беларусі. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ згодна з курсам Нацыянальнага банка Беларусі. Паводле рашэння журы колькасць прызоў у адной намінацыі можа быць зменшаная ці адзін з заахвочвальных прызоў можа быць перанесены ў іншую намінацыю.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Фонд "Вяртанне"