Валанцёры стварылі Вікі-дапаможнік

 

Гэта інструкцыя для пачаткоўцаў-вікіпедыстаў.

Дапаможнік крок за крокам распісвае прынцыпы стварэння артыкулаў у Вікіпедыі. Як дадаць першы артыкул? Як яго аформіць? Як рэдагаваць? Як не парушыць аўтарскія правы на ілюстрацыі? І шмат іншых момантаў.

Калі вы хацелі напісаць артыкул пра свайго вядомага земляка альбо пра свой населены пункт, але не ведалі як падступіцца да Вікіпедыі, цяпер зробіце гэта з лёгкасцю.

Ініцыятарам стварэння дапаможніка выступіла моладзевае аб’яднанне “Фаланстар”. Працавалі над праектам каля дваццаці чалавек – валанцёры-вікіпедысты.

Фонд “Вяртанне” выступіў адным з партнёраў стварэння Вікі-дапаможніка.

Друкаваны дапаможнік можна атрымаць на мерапрыемствах “Фаластара”, а таксама пазнаёміцца з ім анлайн – выстаўлены ў свабодны доступ у інтэрнэт. Дапаможнік створаны сучасным і класічным правапісамі.

15 студзеня 2016 года Вікіпедыі споўнілася 15 гадоў. Першы артыкул па-беларуску з’явіўся ў 2004. На сёння на беларускай мове створана амаль 112 тысяч артыкулаў сучасным правапісам і 58 тысяч артыкулаў класічным правапісам.

Фонд "Вяртанне"