Названы лаўрэаты Прэміі Цёткі

Імі сталі пісьменніца Зараслава Камінская і мастак Вераніка Шпак.

Вераніка Шпак атрымала прыз за ілюстрацыі да кнігі Генадзя Аўласенкя Як зубраня “Зубраня” наведала” (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), а Зараслава Камінская — за кнігу Калядны стол. Некулінарная кніга (выдавецтва “Галіяфы”). Пераможцы атрымаюць грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Звыклая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі сёлета не праводзілася ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. А каб не так сумавалася з гэтай нагоды, мы падрыхтавалі стракаты набор стыкераў. Вобразы для яго намалявала адна з лаўрэатак прэміі — Лізавета Лянкевіч. Усталяваць стыкерпак для Telegram можна па гэтай спасылцы https://t.me/addstickers/Ciotka2020, а для Viber — па гэтай https://stickers.viber.com/pages/custom-sticker-packs/11ea9139aad0975ea34601ae9835e6bbba9abbbae231a246.

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонду “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі станавіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.

Арганізатары