Лаўрэатам конкурсу «Заспявай.BY» стаў гурт Puaro

 Пераможца быў названы падчас фінальнага канцэрта.

Канцэрт фіналістаў сёмага сезона конкурсу «Заспявай.BY» прайшоў 20 чэрвеня ў мінскім клубе «Бруге». Кожны выканаўца выступіў з сэтам песень. А па выніках сябры журы Алег Хаменка разам з Максімам Жбанковым і Мікалаем Янкойцем агучылі выбар. Перамог сёлета гурт Puaro. Музыкі напісалі конкурсную песню «Вымарай мора» на верш Насты Кудасавай.

У фінал таксама выйшлі Ketevan  з песняй «Great Again» на верш Дар’і Бялькевіч і Katka з песняй «Самота» на верш Андрэя Хадановіча.

А вось фінальныя версіі конкурсных песень.

Арганізатары, фота Ігара Калашнікава