Адкрыты прыём заявак на музычны конкурс «Заспявай-7»

Мы хочам пачуць твой голас. Прайдзі гэты квэст і атрымай грашовы прыз — 1500 BYN.

Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк у дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.

Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 18 да 30 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.

Журы адбярэ ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сесіі. У яе межах пройдуць лекцыі і практычныя заняткі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы. Некалькі відэазапісаў лекцый мінулага сезона можна паглядзець тут.

Пасля канкурсанты напішуць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Шэсць лепшых удзельнікай трапяць у наступны тур, дзе папрацуюць з ментарамі і запішуць сумесныя трэкі з вядомымі беларускімі музыкамі.

Журы абярэ трох фіналістаў, якія зробяць студыйныя запісы конкурсных песен і прэзентуюць іх на канцэрце. Ён пройдзе ў відэафармаце.

Журы гэтага сезона: Максім Жбанкоў, Маша Калеснікава, Алег Хаменка, Мікалай Янкойць, Аляксандр Чарнуха, Сяргей Будкін і Павал Бераговіч.

Пачытаць больш падрабязнасцей і падаць заяўку можна на старонцы конкурсу https://tuzinfm.by/zaspiavaj/.

Сачыць за навінамі можна ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/zaspiavaiby

https://www.facebook.com/zaspiavaiby

https://www.instagram.com/zaspiavaj/

https://t.me/zaspiavaiby

Канцэрт фіналістаў шостага сезона «Заспявай» можна паглядзець тут.

Арганізатары