Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію Цёткі

Вызначаны поўныя спісы кніг, якія прэтэндуюць на ўзнагароду.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў, і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі. Заснавальнікі – Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і дабрачынны фонд «Вяртанне».

Да удзелу ў конкурсе сёлета прыняты наступныя кнігі:

Літаратурны спіс:
— Алесь Аляшкевіч. «Замкавая гара» (выд. «Звязда»).
— Генадзь Аўласенка. «Як зубраня «Зубраня» наведала» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Наталля Бучынская. «Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі»» (выд. «Беларусь»).
— Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія» (выд. «Кнігазбор»).
— Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам» (выд. «Звязда»).
— Таццяна Дамаронак. «Аўтамабіль Пеця і яго сябры» (выд. «Беларусь»).
— Аліна Длатоўская. «Арнаменты» (выд. «Янушкевіч»).
— Міхась Зізюк. «Таямніца гары Міндоўга» (выд. «Галіяфы»).
— Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Анатоль Зэкаў. «Непаслухмяны Чмелік» (выд. «Звязда»).
— Анатоль Зэкаў. «Праўда і лухта пра вусатага ката» (выд. «Беларуская Энцыклапедыя»).
— Лілія Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак» (выд. «Галіяфы»).
— Віктар Кажура. «Маленькая азбука вялікай краіны» (выд. «Пачатковая школа»).
— Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі» (выд. «Логвінаў»).
— Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга» (выд. «Галіяфы»).
— Уладзімір Ліпскі. «Закаханы трэцякласнік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Вольга Любашына. «Вяшчунка» (выд. «Каўчэг»).
— Уладзімір Мазго. «Вавёркі лушчаць зоркі» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Алесь Марціновіч. «Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе» (выд. «Беларусь»).
— Алена Масла. «Балотныя прыгоды: цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (выд. «Пачатковая школа»).
— Галіна Нічыпаровіч. «Загадкавы свет» (выд. «Народная асвета»).
— Алена Стэльмах. «Павучок Славік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Таня Тамілава. «Феі» (выд. «Галіяфы»).
— Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Вухуцік. Васільвася» (выд. «Звязда»).
— Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» (выд. «Звязда»).
— Аляксей Якімовіч. «Ветлівыя словы» (выд. «Народная асвета»).

Мастацкі спіс:
— Наталля Агародная — Алесь Марціновіч. «Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе» (выд. «Беларусь»).
— Аксана Аракчэева — Уладзімір Ліпскі. «Закаханы трэцякласнік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Аксана Аракчэева — Алена Масла. «Балотныя прыгоды: цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (выд. «Пачатковая школа»).
— Лізавета Валанцэвіч, Анастасія Юстус — Міхась Зізюк. «Таямніца гары Міндоўга» (выд. «Галіяфы»).
— Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань — «З рога ўсяго многа. Беларускія народныя казкі» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Міхась Дайлідаў — Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. «Малочны кактэйль для вужынага караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Таццяна Заяц. «Як курачка пеўніка ратавала: беларуская народная казка» (выд. «Народная асвета»).
— Cяргей Календа — Сяргей Календа. «Балтыйскія шкарпэткі» (выд. «Логвінаў»).
— Юлія Кароткая-Адаменка — Анатоль Зэкаў. «Непаслухмяны Чмелік» (выд. «Звязда»).
— Людміла Каюкова — Вольга Любашына. «Вяшчунка» (выд. «Каўчэг»).
— Віктар Козел — Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія» (выд. «Кнігазбор»).
— Вераніка Лемешава — Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Вухуцік. Васільвася» (выд. «Звязда»).
— Марыя Міцкевіч — Таццяна Дамаронак. «Вясёлка над лесам» (выд. «Звязда»).
— Андрэй Пазняк — Карла Калодзі. «Прыгоды Пінокіа» (выд. «Галіяфы»).
— Кацярына Першына — Алена Стэльмах. «Павучок Славік» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Дар’я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар’я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко — Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. «Яна была» (выд. «Галіяфы»).
— Марыя Станкевіч — Анатоль Зэкаў. «Варыла вячэру варона» (выд. «Мастацкая літаратура»).
— Васіль Шарапаў — Аліна Длатоўская. «Арнаменты» (выд. «Янушкевіч»).
— Вераніка Шпак — Генадзь Аўласенка. «Як зубраня “Зубраня” наведала» (выд. «Мастацкая літаратура»).
У склад літаратурнага журы сёлета ўвайшлі Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута. У склад мастацкага – Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна, Валерый Славук.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда «Вяртанне». За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў», Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», Валер Гапееў з кнігай «Мая мілая ведзьма» і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей», Вера Бурлак з кнігай вершаў «Фантазюркі» і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты».

Арганізатары