Абвешчаны поўны спіс прэміі Шэрмана

На галоўную ўзнагароду прэтэндуюць 24 кнігі.

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду прэтэндуюць 24 кнігі, перакладзеныя з 11 моў, сярод якіх ідыш і нарвежская, а таксама ісландская і харвацкая.

На прэмію прымаліся пераклады мастацкіх кніг на беларускую мовувыдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2020 годзе (альбо ў 2019, калі кніга не была пададзеная ў мінулым сезоне).

У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 10 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Янушкевіч” — 7 кніг, на другім месцы выдавец Зміцер Колас — 6 кніг. Выдавецтвы “Koska”, “Галіяфы” і “Логвінаў” прадстаўлены 2 кнігамі, “Лімарыус”, “Мастацкая літаратура”, “Пазітыў-цэнтр”, “Папуры” і выдавец Раман Цымбераў — адной кнігай.

Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прыз.

У журы прэміі Шэрмана ўвайшлі: пісьменніца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак; выкладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Аксана Данільчык; выкладчыца, перакладчыца, рэдактарка Вольга Калацкая; літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў.

Пераклад прозы

Лявон Баршчэўскі, пераклад з нямецкай – Франц Кафка “Працэс”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.

Алена Казлова, пераклад са шведскай – Сціна Джэксан “Срэбная дарога”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.

Яніна Кісялёва, пераклад з польскай – Антоні Эдвард Адынец “Успаміны пра мінулае”. Выдавецтва “Лімарыус”, Мінск, 2020.

Таццяна Кляшчонак, пераклад з польскай – Збігнеў Жакевіч “Віленскі трыпціх”. Выдавец Раман Цымбераў, Мінск, 2020.

Алена Талапіла, пераклад з нямецкай – Фелікс Акерман “Аўташкола па-віленску”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.

Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Міленка Ергавіч “Арэхавы палац”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2019.

Сяргей Шупа, пераклад з ідышу – Мойшэ Кульбак “Мэсія з роду Эфраіма”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2019.

Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Салі Руні “Нармальныя людзі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.

 

Пераклад паэзіі

Лявон Баршчэўскі, пераклад з ісландскай – Стэйн Стэйнар “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

Лявон Баршчэўскі, Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Цін Уевіч “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

Марыя Мартысевіч, пераклад з польскай – Антоні Эдвард Адынец “Успаміны пра мінулае”. Выдавецтва “Лімарыус”, Мінск, 2020.

Георгій Ліхтаровіч, пераклад з рускай – Анна Ахматава, “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

Алесь Плотка, пераклад з украінскай – Юры Іздрык “Папяросы”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск, 2020.

Андрэй Хадановіч, пераклад з рускай – Сямён Ханін “Уключаючы рэшту”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.

Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

 

Пераклад дзіцячай кнігі

Алена Казлова, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” і “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск, 2020.

Надзея Кім, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Роня, дачка разбойніка”. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020.

Ірына Палякова, пераклад з нямецкай – Янаш “Ах, якая цудоўная краіна Панама”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск, 2020.

Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.

Алена Трацякова, пераклад з французскай – Элізабет Брамі Дэкларацыя правоў дзяўчынак і хлопчыкаў” і “Дэкларацыя правоў мам і татаў”.  Выдавецтва “Koska”, Мінск, 2020.

Марына Шода, пераклад з польскай – Анджэй Марэк Грабоўскі “Галляш Бяляшык – сябра цмокаў”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Мінск, 2020.

Юля Цімафеева, пераклад з нарвежскай – Стыян Холе, “Неба Ганны”. Выдавецтва “Koska”, Мінск, 2020.

Юля Цімафеева, пераклад з нарвежскай – Мая Лундэ “Снежная сястра”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.

Ганна Янкута, пераклад з польскай – Катажына Рырых “Лапуховае поле”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.


Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.

У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Ігар Кулікоў (пераклад паэзіі), Сяргей Матырка (пераклад дзіцячай кнігі) і Кацярына Маціеўская (пераклад прозы).


Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні па прэміі можна, напісаўшы на konkurs.pierakladau@gmail.com.

Арганізатары