Абвешчанае журы прэміі «Дэбют»

У новым сезоне літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў складзе журы будуць працаваць:

Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі;
Леанід Галубовіч — паэт, крытык;
Адам Глобус — пісьменнік, мастак;
Вера Жыбуль (Бурлак) — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца;
Ганна Кісліцына — крытык, літаратуразнаўца;
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, выкладчык;
Ганна Янкута — пісьменніца, перакладчыца, літаратурны крытык.

“Дэбют” уганароўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”.

Да 31 студзеня 2019 года працягваецца прыём заявак на ўдзел у конкурсе. Для гэтага неабходна:
— запоўніць адмысловую форму;
— даслаць на info@pen-centre.by электронную версію кнігі з тэмай «Дэбют»;
— перадаць або даслаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце.

Да разгляду прымаюцца дэбютныя кнігі, напісаныя на беларускай мове ці перакладзеныя на яе (намінацыя «Мастацкі пераклад»). Узрост аўтара або перакладчыка — да 35 гадоў на момант выдання.

Пераможца прэміі ў кожнай намінацыі атрымае ўзнагароду, эквівалентную 2000 даляраў. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў, эквівалентных 500 далярам. Колькасць заахвочвальных прызоў вызначаецца журы.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Паўлам Бераговічам (Падкарытавым), Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Пазней за ліку арганізатараў далучыўся дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Арганізатары