У Мінску ўручылі літаратурную прэмію «Дэбют»

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Грай-кафэ.

Міхал Бараноўскі (злева), Ганна Комар, Юля Цімафеева, Алена Казлова, Андрэй Хадановіч.

Прэмію “Дэбют” 2018 года атрымалі Зараслава Камінская за аповесць «Русалкі клічуць» і Ганна КомарЮля Цімафеева і Наталля Бінкевіч за сумесную перакладчыцкую працу над зборнікам выбраных вершаў Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (з ангельскай мовы).

Аліна Длатоўская (злева), Зараслава Камінская, Іван Стома, Сяргей Макарэвіч, Сяргей Дубавец.

Таксама журы вырашыла адзначыць спецпрэміяй паэта і перакладчыка Ігара Кулікова «за маштабнасць і адвагу ў перакладніцкіх праектах, адкрыццё новых магчымасцяў і вымярэнняў мовы». Такім чынам, за пераклад з санскрыту кнігі «Рыгведа. Кола І» ён атрымаў  ад фонду «Вяртанне» грашовую ўзнагароду, аналагічную першым прызам у намінацыях «Проза» і «Пераклад», — 2000 $ па курсе Нацбанка.

Ігар Кулікоў (злева) і Ігар Бабкоў.

Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 500 $ па курсе Нацбанка. У намінацыі “Проза” гэта Аліна Длатоўская з кнігай «Ген зямлі» і Іван Стома з кнігай «Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў», у намінацыі “Пераклад” — Алена Казлова з перакладам кнігі для дзяцей фінскага пісьменіка Ціма Парвела «Эла і сябры» і Андрэй Кім з перакладам Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб».

Андрэй Кім.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Грай-кафэ ў Мінску. Святочную атмасферу ствараў гурт «Хеліос».

Павел Падкарытаў, адзін з заснавальнікаў прэміі «Дэбют».

Сёлета ў журы прэміі ўваходзілі: Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Павал Бераговіч, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака.

[caption id="attachment_630" align="alignnone" width="1500"] Ганна Комар (злева) і Юля Цімафеева.[/caption]

 

 

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і іншыя.

 

Арганізатары, фотаздымкі Сяргея Гудзіліна