28 новых песень на беларускую паэзію. Абвешчаны лонг-ліст «Заспявай-6» (слухаць)

Апубліканы лонг-ліст шостага сезона конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай», які праводзяць партал TuzinFM разам з фондам «Вяртанне».

Сёлета заявы на «Заспявай» падалі 43 маладыя выканаўцы. Усе яны атрымалі права паўдзельнічаць у адукацыйнай сесіі. Музыкаў чакалі 14 сустрэч – спявачка Руся распавяла пра магчымасці голасу, саўндпрадзюсары Павал Сініла і Барыс Календа пра спецыфіку запісу, кіраўнік лэйбла Ezhevika Зміцер Літвіновіч пра тое, як можна прадаць музыку, прамоўтэр Уладзімір Плавінскі – пра арганізацыю канцэртаў, піар-менеджар Зміцер Безкаравайны пра прамоцыю творчасці, дызайнерка Наста Шастак пра візуальны складнік, музыка і выкладчык Алег Хаменка пра маркетынгавыя тэхналогіі ў музыцы, паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч правёў лекцыі пра гісторыю сучаснай беларускай паэзіі, а даследчык Віктар Сямашка – пра гісторыю сучаснай беларускай музыкі. Пасля сесіі яе ўдзельнікі атрымалі заданне – зрабіць дэма-варыянт конкурснай песні паводле вершаў аднаго з прапанаваных беларускіх паэтаў.

З гэтым заданнем паспяхова справіліся 28 выканаўцаў, якія праходзяць у наступны этап конкурсу. Іх чакае жывое праслухоўванне, па выніку якога журы конкурсу назаве тройку фіналістаў. Яны пазмагаюцца за галоўны прыз – 1500 беларускіх рублёў, папрацуюць разам з ментарамі конкурсу і запішуць свае конкурсныя песні ў студыі. Пераможца будзе вызначаны на фінальным канцэрце «Заспявай-6».

Такім чынам 28 канкурсантаў: Adarka, Alex Litvinau, Duся, Dzima Prau, Imgnnn, Kachan, Kawa, Kolko, Lear, Maria Cheprasova x Kirill Danshin, Pylai, Vodar, Zanzibar, Віталіна Сарока, Гр.Hodriya, Donia, «Дзе-Я», Кацярына Батура, Жэня Вялько, Ільля Фаляжынскі, Ксенія Цімаховіч, «Ліхтар», Мурочка, «Няміга», Піліп Беспамылковы, Поля, «Тайна Миори», «юность».

Часам канкурсанты бралі за аснову верш паэта, але змянялі яго ці дапісвалі, як у выпадку з вершам Ігара Кулікова – Ілля Фаляжынскі дапісаў рэфрэн. Калі музыкі змянялі словы, у такой песні пазначана «паводле верша».

За навінамі конкурсу можна сачыць на афіцыйных старонках Facebook і УКантакце.

Арганізатары