Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне” быў зарэгістраваны ў 2013 годзе. Яго мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю беларускай культуры, навукі, адукацыі. Ухіл робіцца на падтрымку беларускамоўных праектаў.

Дзейнасць фонду скіравана ў першую чаргу на падтрымку дзяцей і моладзі. Калі дарослы чалавек сам можа свядома абраць беларускую мову, то для дзяцей, падлеткаў трэба падаваць прыклад, падштурхоўваць. І такім штуршком Фонд бачыць сваю дзейнасць. Выданне кніжак, арганізацыя конкурсаў, сустрэч… Літаратура, музыка, выяўленчае мастацтва, гісторыя…

Пра тое, што мы ўжо паспелі зрабіць, Вы можаце прачытаць у раздзеле “Праекты”.

Кожны з Вас можа далучыцца да дзейнасці Фонду. Калі адны праз свае ахвяраванні, то іншыя могуць звяртацца са сваімі ідэямі. І калі мы палічым, што Фонд можа рэалізаваць вашы ідэі, то паспрыяем, каб яны ўвасобіліся.


Дырэктар фонду Алена Макарэвіч